Аляксей Тараканаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.

У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну». У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач», а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам, аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска», дзе заставаўся да 2022 года. У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года перабраўся ў «Юні Ікс Лабс».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль Мінск 14 1 2014 дубль Мінск 29 2 2015 дубль Мінск 19 3 2016 Д2 Смаргонь 21 3 2017 Д1 Іслач 13 0 2018 Д2 Белшына 23 2 2019 Д2 Смаргонь 8 0 2022 (2) Д3 Трактар 4 1 2023 Д3 Трактар 20 6

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Юні Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі