Джозэф Карл Робнэт Ліклайдэр (,  — ), вядомы ў навуковай дзейнасці і ІТ-асяроддзі як J.C.R. ці «Лік» («Lick») — амерыканскі вучоны. Раннія працы прысвечаны псіхаакустыцы, наступныя — сферы інфармацыйных тэхналогій.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Сент-Луісе. Скончыў Універсітэт Вашынгтона, атрымаў ступень бакалаўра адразу па трох спецыяльнасцях: фізіцы, матэматыцы і псіхалогіі. Доктарскую працу напісаў па псіхаакустыцы. У 1942 годзе працаваў у лабараторыі пры Гарвардскім універсітэце. У 1950 годзе перайшоў працаваць у Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, дзе зацікавіўся камп’ютарнымі тэхналогіямі. Выказаў ідэю аб неабходнасці стварэння камп’ютараў, якія працавалі б у рэжыме рэальнага часу. Паглыбляў свае веды аб камп’ютарах у BBN. У 1958—1959 гг. быў прэзідэнтам амерыканскага акустычнага таварыстваСписок президентов на официальном сайте Американского акустического общества .

У 1957 годзе Ліклайдэр стаў віцэ-прэзідэнтам Bolt Beranek і Newman, Inc.

У кастрычніку 1962 года быў празначаны старшынёй Бюро метадаў апрацоўкі інфармацыі (англ. скарочана. IPTO) у DARPA.

У 1968 годзе Ліклайдэр стаў дырэктарам праекта MAC у MIT, і прафесарам кафедры электратэхнікі.

У 1985 годзе сышоў у адстаўку і стаў прафесарам у адстаўцы.

Катэгорыя:Постаці амерыканскай інфарматыкі Катэгорыя:Зала славы Інтэрнэту Катэгорыя:Памерлі ад астмы