Ге́рман Ге́сэ (; , , Паўночны Шварцвальд, Бадэн-Вюртэмберг, Германія — , , кантон Тычына, Швейцарыя; Псеўданімы: Эміль Сінклер, Герман Лаўшэр) — швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям'і нямецкіх місіянераў. Пасля пераезду сям'і ў Базель у 1881 стаў вучнем мясцовай місіянерскай школы, а крыху пазней — хрысціянскага пансіяната. Самая ранняя яго літаратурная спроба — казка «Два браты», напісаная ў 1887 годзе для сястры Марулы.
У 1890 Герман Гесэ паступае ў гёпінгенскую лацінскую школу, а праз год — у семінарыю пры кляштары Маўльброн. Праз паўгода ён пакідае Маўльброн. Пасля спробы самагубства, лячэння ў псіхіятрычнай клініцы ў Штэтэне і яшчэ аднаго няўдалага паступлення Г. Гесэ вяртаецца на радзіму, дзе ўладкоўваецца на працу.
З кастрычніка 1895 працуе ў Цюбінгене, займаецца самаадукацыяй. У 1899 на сэканомленыя грошы выдае кнігу «Рамантычныя песні» (Romantische Lieder), а пасля зборнік апавяданняў «Гадзіна пасля апоўначы». Невялікі тыраж абедзвюх кніг прадаецца кепска.
У 1901 выходзіць зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў, а ўвесну таго ж года аўтар выпраўляецца ў падарожжа па Італіі.
Паступова творы Гесэ набываюць папулярнасць у літаратурных колах Германіі. У 1903 пісьменнік адпраўляе ў Берлін рукапіс свайго першага рамана «Петэр Каменцынд», які прыносіць яму вядомасць і фінансавую незалежнасць. У 1904 годзе Герман Гесэ жэніцца з Марыяй Бернулі, і ўвосень сям'я пераязджае ў Гайнхофен. У 1906 годзе выходзіць раман «Пад колам», у 1910 года — «Гертруда» (Gertrud). Восенню 1911 пісьменнік едзе ў вялікае падарожжа.
З 1912 года жыў у Швейцарыі; у 1923 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства. У 1924 ажаніўся з Рут Венгер, дачкой швейцарскай пісьменніцы Лізы Венгер, але праз 3 гады разводзяцца.
У 1931 годзе пісьменнік жэніцца трэці раз — з Нінон Дальбін — і ў тым жа годзе пачынае пісаць «Гульню шкляных перлаў» (Das Glasperlenspiel), якую заканчвае толькі ў 1942 годзе. Герман Гесэ з асуджэннем ставіцца да палітыкі нацыянал-сацыялістаў, і яго кнігі ў Германіі больш не друкуюць. Пасля «Гульні шкляных перлаў» буйных твораў ён не піша.
Творчасць Напачатку творчасці Г. Гесэ пісаў рамантычныя вершы і апавяданні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Петэр Каменцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (1919), «Сідхартха» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гальмгольд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Паломніцтва ў Краіну Усходу» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (або «Гульня ў бісер»; Das Glasperlenspiel, 1943) і інш.
Творы Г. Гесэ атрымалі шырокую папулярнасць у краінах Захаду, што ў значнай ступені было абумоўлена не толькі высокімі мастацкімі якасцямі, але і наяўнасцю ў раманах і навелах матываў усходняй філасофіі і рэлігіі, папулярных ідэй З. Фрэйда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гесэ ўласцівы інтэлектуалізм, пастаноўка фундаментальных філасофскіх праблем, сімвалічнасць, дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Г. Гесэ крытыкаваў сучасную яму буржуазную культуру, выступаў за актуалізацыю класічнай культурнай спадчыны.
Беларускія пераклады Першы пераклад твора Гесэ на беларускую мову зроблены не пазней 1923 г., верш «У мгле» пераклаў Янка Купала. Вершы Гесэ таксама перакладалі Уладзімір Папковіч і Васіль СёмухаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
«Гульня шкляных перлаў»: раман (1992, В. Сёмуха) «Сідхартха»: раман (2007Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; з нямецкай мовы пераклаў Арцём Арашонак. — Мінск : Логвінаў, 2007. — 98, с. Пераклад выд.: Siddhartha / Hermann Hesse. Frankfurt am Main: Suhrkamp, 2002. — 200 экз. ISBN 978-985-6800-36-1, А. Арашонак) «Стэпавы воўк»: раман (2011, В. Сёмуха)
Літаратура Гесэ Герман // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
Спасылкі prajdzisvet.org Спатканне з Нінай Розныя тэксты Стэпавы воўк
Катэгорыя:Асобы
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Паэты Швейцарыі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя