Радольфа Амадэа Ланчані, Ланчыяні — італьянскі інжынер, археолаг, вядомы даследаваннямі тапаграфіі і помнікаў Рыма.
Біяграфія Ланчані вучыўся на інжынера ў Папскім універсітэце ў Рыме. Пасля заканчэння вучобы ён прыняў удзел у раскопках гавані Траяна ў Остыі, апісанне раскопак было апублікавана ў Monumenti ed Annali Інстытута археалагічных паведамленняў. З тых тых часоў Ланчані захапіўся археалагічнымі даследаваннямі антычных збудаванняў.
У 1872 годзе ён стаў сакратаром Commissione Archaeologica Communale — муніцыпальнай археалагічнай камісіі ў Рыме, ў 1879 годзе прафесарам па рымскай тапаграфіі ва ўніверсітэце Рыма. Пазней Ланчані стаў ганаровым прафесарам універсітэтаў Вюрцбург, Оксфард, Глазга, Гарвард, Абердзіна.
Ланчані займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Рыме, а таксама збіраў нататкі, замалёўкі, вытрымкі з крыніц эпохі Адраджэння. Гэтыя дадзеныя былі апублікаваныя ў 4 тамах «Storia degli Scavi di Roma e le Notizie intorno alle Collezioni Romane di Antichità» у 1902-1912 гадах.
Ланчані таксама прадухіліў будаўніцтва грамадскага парку на тэрыторыі тэрм Каракалы ў Рыме.
Спіс работ Ланчані Forma Urbis Romae. «I Commentarii di Frontino sulle acque sugli acquedotti». 1880. «Rome in the light of recent excavations» «Pagan and Christian Rome». 1893-1901. The Destruction of Ancient Rome. A Sketch of the History of the Monuments. 1899. The Golden Days of the Renaissance in Rome, from the Pontificate of Julius II to that of Paul III. A. Constable, 1906. Wanderings in the Roman Campagna. 1909. The Roman Forum. A Photographic Description of its Monuments. 1910. Wanderings through Ancient Roman Churches. 1924. Ancient and Modern Rome. 1925.
Літаратура Dictionary of Art Historians/Lanciani.
Катэгорыя:Археолагі Італіі