Белару́скі фронт — аператыўнае аб’яднанне Чырвонай арміі (РСЧА) УС СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Першае фарміраванне Фронт утвораны на заходнім напрамку 20 кастрычніка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам перайменавання Цэнтральнага фронту. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 48-я, 50-я, 61-я, 63-я, 65-я арміі і 16-я паветраная армія. У далейшым у склад фронту ўваходзілі таксама 10-я (з 21 лютага 1944 года) і 11-я (з 23 кастрычніка) арміі.
Камандуючым прызначаны генерал арміі К. К. Ракасоўскі, членам Ваеннага савета — генерал-лейтэнант К. Ф. Цялегін, начальнікам штаба — генерал-палкоўнік М. С. Малінін.
За час існавання фронту яго войскі паспяхова правялі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю.
Зімой 1943/44 года на фронце праводзіўся няўдалы вопыт па рэарганізацыі стралковых палкоў (ліквідацыя батальённага звяна).
24 лютага 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 года фронт скасаваны шляхам перайменавання ў 1-ы Беларускі фронт першага фарміравання.
Другое фарміраванне Фронт утвораны 5 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 года шляхам перайменавання 1-га Беларускага фронту першага фарміравання. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 47-я, 48-я, 61-я, 69-я, 70-я арміі, 16-я паветраная армія і Дняпроўская ваенная флатылія.
Камандуючым прызначаны генерал арміі К. К. Ракасоўскі, членам Ваеннага савета — генерал-лейтэнант К. Ф. Цялегін, начальнікам штаба — генерал-палкоўнік М. С. Малінін.
Ужо 16 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 красавіка 1944 года фронт перайменаваны ў 1-ы Беларускі фронт другога фарміравання.
Спасылкі
Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны