Нюрнберг ( , ) — горад у Германіі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Баварыі, на рацэ Пегніц. Нюрнберг з’яўляецца 2-м па колькасці насельніцтва горадам Баварыі (пасля Мюнхена) і 14-м па Германіі (503 673 чал. па даным на 2009 год). Найбуйнейшы эканамічны і культурны цэнтр Франконіі і яе неафіцыйная сталіца.
Нюрнберг утварае разам з гарадамі Фюрт і Эрланген трохвугольнік, які з’яўляецца асновай сярэднефранконскага рэгіёна і адным з 23 буйных баварскіх цэнтраў. Бліжэйшыя гарады (акрамя Фюрта і Эрлангена) — Інгальштат, каля 100 км на поўдзень, Рэгенсбург, каля 100 км усходней і Вюрцбург, каля 100 км на паўночны захад. Мюнхен знаходзіцца за 170 км на поўдзень, Штутгарт за 160 км на паўднёвы захад і Франкфурт-на-Майне за 186 км на паўночны ўсход.
Колькасць насельніцтва Нюрнберга перасягнула ў 1880 годзе рысу ў 100 000 жыхароў, дзякуючы чаму Нюрнберг перайшоў у катэгорыю буйных гарадоў, а ў 1910 годзе насельніцтва дасягнула 333 000 чалавек.
Рэгіён Нюрнберга з яго амаль двума мільёнамі насельніцтва, 10 000 квадратнымі кіламетрамі плошчы і ўнёскам у валавы нацыянальны прадукт у памеры 50 мільярдаў еўра адносіцца да эканамічна наймацнейшых рэгіёнаў Германіі.
Гісторыя
Адукацыя Нюрнбергская акадэмія вытанчаных мастацтваў Вядомыя асобы Іаган Пахельбель — выдатны нямецкі кампазітар і арганіст эпохі барока. Юліяна Вітан-Дубейкаўская — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
Галерэя
Гл. таксама Фастнахтшпіль Стары горад Царква Святога Себальда і царква Святога Лаўрэнція
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Баварыі