Яблыня ягадная (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да градусаў, расце ў БурацііВенедикт Дадыкин Алтайская жар-птица // Наука и жизнь. — 2017. — № 3. — С. 106—111. — URL: http://www.nkj.ru/archive/articles/30846/.
Разнавіднасці Мае наступныя разнавіднасціДадзеныя пра разнавіднасці віду прыведзены паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN): (сінонімы: , , .). Раней лічылася асобным відам. У дзікім выглядзе расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Манголіі, Кітаі і Карэі. — расце ў Кітаі. (сінонім: ) — раней вылучалася ў асобны від. Расце ў Кітаі, Бутане, Індыі, Непале. — расце ў Кітаі. — расце ў Кітаі.
Значэнне і выкарыстанне Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.
Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.
З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.
Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Яблыня Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1803 годзе