Коноплевыя (Cannabaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ружакветныя. Раней сямейства ўключалі ў парадак Urticales.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі, і , часта культывуюцца шырока сустракаюцца ва ўмераных і гарачых раёнах планеты.
Біялагічнае апісанне Каноплевыя — шматгадовыя ці аднагадовыя травы, якія зімуюць пры дапамозе падземных карэнішчаў і каранёў, а таксама дрэвы і кусты.
Сцябло ў роду Хмель уецца, у роду Каноплі прямое.
Лісце лапчата-лопасцевае або складанае, процілеглае або ўверсе сцябла папераменнае.
Кветкі аднаполыя, двухдомныя расліны. Мужчынскія кветкі сабраны ў складаную мяцёлку, жаночыя — у каташкі або шышкі. У мужчынскай кветцы развіты просты травяністы або плёнкавы пяціраздзельны калякветнік, пяць тычынак, супраціўных долям калякветніка. У жаночай кветцы плёнкавы калякветнік мае выгляд цэльнакрайняй невялікай чашачкі, абгартальнай толькі аснаванне завязі. Песцік адзін. Завязь верхняя аднагнёздавая, з адной вісячай выгнутай семяпупышкай. Слупкоў два ці адзін, двухраздзельны.
Формула кветкі: ;
Плод — арэх; насенне безбялковае; зародак або сагнуты (у канопляў) або завіты, слімаком (у хмеля).
Класіфікацыя Сямейства складаецца з 10 родаўГл. GRIN:
Pteroceltis Maxim., адзіны від
Спасылкі Лекавыя расліны — Пакрытанасенныя — Коноплевые (Cannabaceae)
Катэгорыя:Ружакветныя Катэгорыя:Сямействы раслін