Наро́дны камісарыя́т лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны 3 красавіка 1932 года на базе Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР па­вод­ле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 года, а буй­ней­шыя прад­п­ры­ем­с­т­вы падпарадкаваны нар­ка­ма­там цяжкай і ляс­ной пра­мыс­ло­вас­ці СССРБудаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. 3 верасня 1934 года па­вод­ле Пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР «Аб утварэннi Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР і аб ліквідацыі Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР» на яго базе быў утвораны Народны камісарыят мясцовай прамысловасці БССРСЗ БССР, 1934, №36, С. 178, 179. Зноў быў утвораны 25 снежня 1936 года.

З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.

Наркамы Рыгор Грысевіч (1932 — 1933) Аўгуст Балцін (1934) Пімен Геаргадзэ (1936 — 1937) Уладзімір Дзмітрыеў (1938) Ісаак Курган (1939 — 1941) Іван Сацункевіч (1943 — 1946)

Спасылкі Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі.

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1934 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе