Бахавалпур (, , ) — горад на поўдзень ад Сатледжа на ўскраіне пустыні Тар у пакістанскай правінцыі Пенджаб. Буйны адукацыйны цэнтр, некалькі каледжаў (у тым ліку медыцынскі), універсітэт (заснаваны ў 1975 годзе).

Заснаваны ў 1748 годзе навабам Мухамадам Бахавал-ханам з Сінда. У перыяд распаду імперыі Вялікіх Маголаў бахавалпурскія навабы сталі адной з самых магутных палітычных сіл на тэрыторыі сучаснага Пакістана. У 1802 годзе англічане прызналі незалежнасць іх дзяржавы.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Пакістана Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1748 годзе