Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.
У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.
Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасці, то па колькасці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.
Сховішча падзелена на тры галіны: стабільную (stable), яна змяшчае пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для прадухілення ўразлівасцяў); тэставую (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў; нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставую галіну.
Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.
Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.
Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).
Гісторыя
Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адкрытым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў.
Версія Кодавая назва Колькасць даступных архітэктур Колькасць пакетаў Дата выхаду Сканчэння тэрміну падтрымкі Арыгінальная На беларускай 0.93R6 1 26 кастрычніка 1995 года 1.1 Buzz Баз 1 474 17 чэрвеня 1996 года 1996 год 1.2 Rex Рэкс 1 848 12 снежня 1996 года 1996 год 1.3 Bo Бо 1 974 5 чэрвеня 1997 года 1997 год 2.0 Hamm Хэм 2 ≈ 1500 24 ліпеня 1998 года 1998 год 2.1 Slink Слінк 4 ≈ 2250 9 сакавіка 1999 года снежань 2000 года 2.2 Potato Патэйта (Бульба) 6 ≈ 3900 15 жніўня 2000 года красавік 2003 года 3.0 Woody Вудзі 11 ≈ 8500 19 ліпеня 2002 года август 2006 года 3.1 Sarge Сарж 11 ≈ 15400 6 чэрвеня 2005 года красавік 2008 года 4.0 Etch Этч 11 ≈ 18000 8 красавіка 2007 года люты 2010 года 5.0 Lenny Лені 12 ≈ 23000 14 февраля 2009 года люты 2012 годаSecurity Support for Debian GNU/Linux 5.0 terminated on February 6th 6.0 Squeeze Скуіз 9+2 ≈ 29000 6 лютага 2011 годаDebian 6.0 "Squeeze" released люты 2016 года 7.0 Wheezy Ўізі 11+2 ≈ 37000 4 мая 2013 года*
31 мая 2018 8.0 Jessie Джэсі 10 ≈ 43000 25–26 красавіка 2015 30 чэрвеня 20209.0StretchСтрэтч10≈ 5100017 чэрвеня 201730 чэрвеня 202210BusterБастэр10≈ 590006 ліпеня 201930 чэрвеня 202411BullseyeБулзай95955114 жніўня 2021чэрвень 202612BookwormБукворм96441910 чэрвеня 2023чэрвень 202813Trixieбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазней14Forkyбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазнейбудзе абвешчана пазней
Умоўныя абазначэнні: запланавана / у распрацоўцы
бягучая версія падтрымліваецца не падтрымліваецца
Стадыі распрацоўкі
Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць у дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable дастаткова стабільныя для ўжывання, па меркаванні іх распрацоўшчыкаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.
Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца, толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.
Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыянальнасць, некаторыя распрацоўшчыкі выкарыстоўваюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable, і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур’ёзна парушыць працу П3.
Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.
Дыстрыбутывы, заснаваныя на Debian
Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100) выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb і менеджар пакетаў dpkg. Галіна распрацоўкі Дыстрыбутыў Stable MEPIS, Kanotix, CrunchBang Linux, Floppix, DoudouLinux Testing Ubuntu LTS, MEPIS, antiX , Parsix, Linux Mint (Debian edition) Unstable Ubuntu,aptosid, Semplice Linux Невядома Damn Small Linux, Xandros, Knoppix, BackTrack ён жа KaliLinux, Linspire, LinEx, Vyatta і іншыя
Крыніцы
Катэгорыя:Linux Катэгорыя:Аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1993 годзе