Этгар Керэт (; нар. , Рамат-Ган) — ізраільскі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Піша на іўрыце.
Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Рамат-Гане, Ізраіль у сям'і Эфраіма і Арэны Керэт, польскіх яўрэяў, якія перажылі Халакост. Жыве ў Тэль-Авіве. Жанаты з актрысай Шырай Гефен, мае сына. Выкладае ў Тэль-Авіўскім універсітэце і ўніверсітэце Бэн-Гурыёна.
Лаўрэат прэміі прэм'ер-міністра Ізраіля (1998), кавалер французскага ордэна мастацтваў і літаратуры (2010). У красавіку 2016 года наведаў Мінск, выступаў перад беларускімі чытачаміhttp://belisrael.info/?p=10378&.
Творчасць
Літаратура
Творчасць Этгара Керэта характарызуюць як постмадэрнісцкую, часта заснаваную на абсурдзе і іроніі. Яго мова простая, блізкая да гутарковай, не цураецца слэнгу. Асноўны жанр — кароткае апавяданне. Характэрная пазіцыя апавядальніка — пазіцыя старонняга назіральніка, наіўнага дзіцяці, няўдачніка. Свет яго твораў часта адначасова фантастычны і паўсядзённа-банальны. Этгар Керэт паўплываў на творчасць маладзейшых ізраільскіх пісьменнікаў. Дзякуючы яму ўзрасла папулярнасць жанру апавядання ў ізраільскай літаратуры.
Паводле беларускай літаратурнай аглядальніцы Насты Грышчук, «у прозе Керэта смех не з’яўляецца самамэтай. Для яго іронія і самаіронія (другой, здаецца, нават больш) з’яўляюцца адначасова і падмуркам, і шчытом [...] Гатоўнасць (аўта)героя Этгара Керэта сустрэць усякае выпрабаванне з усмешкай нагадвае нашага Несцерку»http://zviazda.by/be/news/20160605/1465118560-boyki-alavyany-saldacik.
Першая кніга Этгара Керэта, «Трубы», выйшла ў 1992 годзе. Агулам у Этгара Керэта выйшла 4 зборнікі апавяданняў, 2 кнігі коміксаў і кніга для дзяцей. Яго апавяданне «Сірэна» уключана ў абавязковую праграму па літаратуры. Ізраільская газета «Едыёт Ахранот» назвала кнігу Керэта «Туга па Кісінджэры» ў ліку пяцідзесяці найзначнейшых твораў ізраільскай іўрыцкай літаратуры. Творы Керэта перакладаліся на англійскую, іспанскую, беларускую і звыш 30 іншых моўСтаронка аўтара на сайце Institute for the Translation of Hebrew Literature .
Кіно, тэлебачанне, тэатр У 1993 годзе Этгар Керэт атрымаў першы прыз на тэатральным фестывалі ў Ака за мюзікл «Аперацыя Энтэбе». Ён напісаў сцэнарыі для некалькіх сезонаў сатырычнай тэлеперадачы «Камерны квінтэт» і шмат кароткаметражных фільмаў. Адзін з іх, «Каралева Чарвякоў» (Skin Deep, 1996) атрымаў прыз Ізраільскай кінаакадэміі і заваяваў першае месца на Мюнхенскім фестывалі школ кіно. Па апавяданні Керэта знята чорная рамантычная камедыя «Самазабойцы: Гісторыя кахання»«Самазабойцы: Гісторыя кахання» на IMDB (2006), якая заваявала 9 узнагарод на розных кінафестывалях. У 2007 годзе Керэт разам з жонкай паставіў фільм «Медузы»«Медузы» на IMDB , які атрымаў «Залатую Камеру» на Канскім кінафестывалі. У 2009 годзе выйшаў ізраільска-аўстралійскі поўнаметражны мультфільм «9,99$»«9.99$» на IMDB па сцэнарыі Керэта.
Беларускія пераклады Паасобныя творы перакладалі П. Касцюкевіч, В. Рубінчык і С. Шупа.
Керэт Э. Вожык, які хацеў абрабаваць банк: (апавяданне) / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча // «Мы яшчэ тут!» Вып. XXI, верас. 2006. Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча. — Мінск, 2007. Керэт Э. «Адыдасы» // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007. Керэт Э. Дрэнная карма; Сырэна; Мужчынка // Чалавек, які скраў Сцяну Плачу: 15 ізраільскіх апавяданняў у перакладах Паўла Касцюкевіча. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. — 207, с. Керэт Э. Раптам стук у дзверы / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча і С. Шупы. — Логвінаў, 2016. — 224 с. «Дзеяслоў» № 1(86), 2017. Керэт Э. Сем добрых гадоў / Пер. з іўрыту С. Шупы. — Вільня: Logvino Literatūros namai, 2016. — 232 с. — ISBN 978-609-8147-55-1 Керэт Э. Радасныя дні народзінаў: (апавяданне) / Пер. з іўрыта В. Рубінчыка — Эл.версія:
Спасылкі Сяргей Шупа: «Этгар Керэт — культавы пісьменьнік» — svaboda.org, 19.4.2016, 11:01
Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі