Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; ) — вакалістка гурта «Indiga», Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі». З’яўляецца вакалісткай гурта «Šuma», таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS» ды іншых.

Біяграфія Нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў мястэчку Церахоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Рэчыцкі прафесійна-педагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносін БДУ ў 2006 годзе. Пасля гэтага вучылася ва Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Еўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала і агучвала фільмы і мультфільмы для тэлеканала «Белсат».

Творчасць У дзяцінстве Русе падабалася творчасць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць спявачкай. З 2001 года спявала ў рок-гурце «Indiga». Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадзюсарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя). Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta».

Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе».

1 лістапада 2008 года ў клубе «Bronx» Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта «Akana-NHS» выступіла на прэзентацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацый у складзе.

Таксама спявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata». У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім паследавала нараджэнне новага праекта «CityZen» у 2012 годзе.

Дасягненні 18 ліпеня 2003 года ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фестывалі «Басовішча». 28 лютага 2006 года атрымала Рок-Карону і стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі».

Ацэнкі Анатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрта з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 года падкрэсліваў артыстызм і эмацыянальнасць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненне да тэатралізацыі на сцэне».

Асабістае жыццё На 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Змітром Дзямідавым.

Пасля аголеных здымкаў для сталічага часопіса «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але не прыняла аніводнай. Пад канец 2007 года стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» спявачкі з аўтарам-выканаўцам , але стасункі абмяжаваліся толькі выступленнямі дуэтам.

Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным.

Дыскаграфія

Indiga Dni (2004)

Šuma Жніво (2015) Сонца (2016)

Спасылкі КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Indiga