Марат Антонавіч Вількоцкі ( в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — доктар тэхнічных навук.
Біяграфія У 1970 годзе скончыў аддзяленне радыёфізікі і электронікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў на кафедры радыёфізікі і электронікі звышвысокіх частот фізічнага факультэта БДУ. У 1974—1995 гадах працаваў у Інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, аддзела), адначасна выкладаў на радыёфізічным факультэце. З 2005 года — прафесар кафедры інфарматыкі і асноў электронікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Акадэмік Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі.
Літаратура
Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) / Сост.: Г. У. Карзенка, Ред.: А. І. Жук. — Мн.: БГПУ, 2014. — 192 с. — ISBN 978-985-541-192-6.
Спасылкі Вилькоцкий Марат Антонович // Кафедра інфармацыйных тэхналогій у адукацыі БДПУ імя М. Танка Вількоцкі, Марат Антонавіч (доктар тэхнічных навук) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі