Залман Ліф ( Мар’іна Горка, Ігуменскі павет, Мінская губерня — , Іерусалім) — ізраільскі картограф-фатограф беларускага яўрэйскага пахождання. Адзін з заснавальнікаў ізраільскай картаграфіі і фотаграмметрыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Мар’іна Горка. У маладосці быў актывістам сіянісцкага руху. Вывучаў агратэхніку ў Маскоўскім універсітэце. У 1924 годзе эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Некалькі гадоў пазней быў прызначаны галоўным інжынерам Палестынскай землеўпарадкавальнай кампаніі.

Быў дарадцам Д. Бэн-Гурыёна і кансультантам у міністэрстве замежных спраў Ізраіля па пытаннях дзяржаўных меж. Быў чальцом дэлегацый Ізраіля на паседжаннях Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама на Лазанскай канферэнцыі 1949 года.

У 1948 заснаваў Інстытут фотаметрыі ў Ерусаліме. Ім былі падрыхтаваны карты Эрэц-Ісраэль.

Сям’я Яго ўнук  — вядомы ізраільскі кампазітар і дырыжор, а праўнучка  — ізраільская артыстка і палітычная актывістка.

Спасылкі ЛИФ

Катэгорыя:Картографы Катэгорыя:Фатографы Ізраіля