Іва́н Кузьмі́ч Хурс (, в. Клятное,  — , ) — военачальнік, віцэ-адмірал.

Біяграфія Нарадзіўся 29 верасня 1922 года ў вёсцы Клетнае Дубраўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы (Амяльнянская сярэдняя) паступіў у педагагічнае вучылішча, скончыўшы два курсы. У 1939 годзе паступае і ў 1942 годзе заканчвае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ.

Пасля выпуску накіроўваецца на Чарнаморскі флот, дзе выконвае абавязкі камандзіра катара, а затым — дывізіённага артылерыста.

Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У прадстаўленні аб узнагароджанні старшага лейтэнанта Хурса ордэнам Айчыннай вайны І ступені, якое падпісаў камандзір 17-га асобнага дывізіёна тральшчыкаў, капітан-лейтэнант Іваноў, гаворыцца:

«Камандзір 602-га тральшчыка старшы лейтэнант Хурс Іван Кузьміч за час знаходжання ў дывізіёне тральшчыкаў паказаў сябе выключна дысцыплінаваным і патрабавальным афіцэрам. Клапатлівы, ветлівы, камунікатыўны з таварышамі і карэктны з падначаленымі, у выніку чаго сярод асабовага складу карабля і дывізіёна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы на караблі Хурс у кароткі тэрмін (8 дзён) здолеў прыняць ад ВМФ ЗША тральшчык № 100, цяпер 602-і ў склад ВМФ СССР. У выключна складаных метэаралагічных умовах дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву і ўмелай працы асабовага складу карабель быў прыведзены на асобную ваенна-марскую базу без аварый і паломак. З прыходам на базу судна было накіравана на баявое траленне праліва Лаперуза ад варожых мін. І тут дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра карабля экіпаж тральшчыка да 15 лістапада 1945 года вытраліў і расстраляў 43 міны праціўніка і правёў 32 караблі з найкаштоўнейшымі грузамі...».

У 1946 годзе Іван Кузьміч Хурс быў прызначаны начальнікам штаба дывізіёна, а затым камандзірам дывізіёна тральшчыкаў Ціхаакіянскага флоту. У 1951 годзе ён скончыў аддзяленне разведкі Вышэйшых акадэмічных курсаў, і з 1952 года Іван Кузьміч — афіцэр, старшы афіцэр, начальнік разведкі ВМФ СССР.

У 1959 годзе ён скончыў Ваенна-марскую акадэмію. У 1963—1971 гг. і ў 1973—1978 гг. — намеснік начальніка разведкі ВМФ, а ў 1971—1973 гг. — начальнік разведкі Чарнаморскага флоту. У 1978 — 1987 гадах — начальнік Разведупраўлення Галоўнага штаба ВМФ — намеснік начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы.

У 1987 годзе віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс сышоў у адстаўку.

Віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс памёр 28 снежня 2002 года ў Маскве.

Узнагароды і прэміі Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ст., медалямі.

Літаратура

Спасылкі Ваенны расійскі карабель будзе насіць імя беларуса

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Супрацоўнікі ГРУ