6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 5525) — злучэнне ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, падраздзяленні якога дыслакуюцца ў чатырох гарадах Гомельскай вобласці: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Светлагорску.

На момант 2015 года, злучэнне выконвала практычна ўвесь спектр задач, пастаўленых перад унутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь, было ўкамплектавана на 2/3 ваеннаслужачымі кантрактнай службы, прапаршчыкамі і афіцэраміВойсковая часть 5525. О подразделении [Электронный ресурс] // УВД Гомельского облисполкома. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/O_podrazdelenii.html , свободный. — Загл. с экрана.Ларченко Т. «Хочу знать о делах в коллективе не только из докладов командиров» [Электронный ресурс] // «На страже». — 30.01.2015. — Электронная версия газеты МВД Республики Беларусь. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/by/print.aspx?guid=239403 , свободный. — Загл. с экрана..

Службова-баявыя задачы Асноўнымі службова-баявымі задачамі, што выконваюцца злучэннем, з’яўляюцца: аказанне садзейнічання органам унутраных спраў у ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі ў гарадах: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Светлагорску; ахова выпраўленчых калоній упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці; канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай; удзел у вышуку асоб, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў выпраўленчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваіраванні; забеспячэнне правядзення пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда; правядзенне работ па праверцы паведамленняў аб устаноўцы выбуховых прылад, іх выяўленні, абясшкоджванні і знішчэнні, а таксама абясшкоджванне і знішчэнне неразарваўшыхся боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах і на тэрыторыі Гомельскай вобласці; удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.

Пры ўзнікненні абставін, якія прадстаўляюць пагрозу бяспецы грамадзян, дзейнасці арганізацый і грамадскаму парадку, а таксама ў інтарэсах абароны Рэспублікі Беларусь злучэнне можа прыцягвацца для выканання іншых задач у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі БеларусьЗакон Республики Беларусь от 3 июня 1993 года № 2341-XII «О внутренних войсках Министерства внутренних дел Республики Беларусь» (в редакции Закона Республики Беларусь от 15 июля 2015 года № 294-З) [Электронный ресурс] // Министерство внутренних дел Республики Беларусь. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=163023 , свободный. — Загл. с экрана..

Гісторыя За час сваёй службова-баявой дзейнасці вайсковая часць 5525 прайшла шляхам ад асобнага спецыяльнага матарызаванага батальёна міліцыі ўзводнага складу з месцам пастаяннай дыслакацыі ў г. Гомелі да асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады батальённа-ротнага складу, чые падраздзяленні дыслакуюцца ў гарадах: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Светлагорску.

145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (1990—1992) Вайсковая часць 5525 была ўтворана Загадам МУС СССР № 03 ад 18 студзеня 1990 года ў выкананне Пастановы СМ СССР ад 25 верасня 1989 года № 795-173 і Пастановы СМ БССР ад 22 лістапада 1989 года № 298 «Аб мерах па ўзмацненні барацьбы са злачыннасцю ў рэспубліцы», з пастаянным месцам дыслакацыі ў г. Гомелі, у мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку ў гэтым абласным цэнтры. Воінская часць была сфарміравана як 145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі ў складзе 43-й Чырванасцяжнай канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС СССР (в/ч 3403, г. Мінск)История внутренних войск [Электронный ресурс] // Факультет внутренних войск Военной академии Республики Беларусь. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://fvv.by/history/history-vv.html , свободный. — Загл. с экрана.. Дата 18 студзеня адзначаецца як Дзень часці.

Першым камандзірам воінскай часці 28 сакавіка 1990 года быў прызначаны маёр М. М. Веліканаў, які ўступіў у выкананне пасады 13 красавіка 1990 года на падставе Загада камандзіра 43 кд.

З моманту пачатку свайго фарміравання, воінская часць дыслакавалася ў размяшчэнні асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ) УУС Гомельскага аблвыканкама.

Перад камандаваннем воінскай часці адразу ж была пастаўлена задача арганізаваць прыём першага прызыву ваеннаслужачых тэрміновай службы і на базе 626-га канвойнага палка 43 кд (в/ч 6713, г. Магілёў) правесці пачатковую ваенную падрыхтоўку і вучэбны збор, а затым арганізаваць уводзіны асабістага складу ў службу па ахове грамадскага парадку ў г. Гомелі. Першым загадам па часці стаў Загад ад 12 мая 1990 года «Аб арганізацыі вучэбнага збору па падрыхтоўцы маладога папаўнення, прызванага ў маі—чэрвені 1990 года». На ўкамплектаванне часці паступіла маладое папаўненне ў колькасці 85 чалавек, прызваных з Беларускай, Маскоўскай і Прыволжскай ваенных акруг. 5 чэрвеня 1990 года з 8-га вучэбнага спецыяльнага матарызаванага палка міліцыі ўнутраных войскаў МУС СССР (в/ч 5440, г. Данецк) прыбылі першыя пяць сяржантаў, якія былі прызначаны камандзірамі аддзяленняў.

У жніўні 1990 года ўпраўленне часці і падраздзяленні забеспячэння (20 ваеннаслужачых, якія прыбылі пасля вучэбнага збору з г. Магілёва) былі перадыслакаваны ў п. Прыбор Гомельскага раёна ў будынак СПТВ № 185 для падрыхтоўкі жылых памяшканняў, дзе павінен быў быць размешчаны асабісты склад часці.

У жніўні 1990 года для прыёмкі меркаванага месца дыслакацыі прыбыў першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС СССР генерал-лейтэнант Б. К. Смыслоў. Паколькі за воінскай часцю быў замацаваны толькі 3-ці паверх будынка вучылішча, а астатнія памяшканні працягвалі займаць навучэнцы, генерал-лейтэнантам Б. К. Смысловым дадзенае месца было прызнана нездавальняючым для пастаяннай дыслакацыі часці і аддадзена распараджэнне аб перадыслакацыі ўпраўлення часці назад у г. Гомель, а ўсяго асабістага складу — у размяшчэнне 626 кп у г. Магілёў.

У сувязі з цяжкасцямі размяшчэння воінскай часці ў г. Гомелі, камандзірам 43 кд генерал-маёрам У. А. Барысенкам было прынята рашэнне аб арганізацыі ўцягвання асабістага складу ў баявую службу па ахове грамадскага парадку ў Кастрычніцкім раёне г. Магілёва. З гэтай мэтай з 11 верасня 1990 года была арганізавана першасная стажыроўка асабістага складу ў Кастрычніцкім РАУС г. Магілёва. У верасні 1990 года асабісты склад часці таксама прымаў удзел у складзе зводнага атрада 626 кп і 143-га асобнага спецыяльнага матарызаванага батальёна міліцыі (в/ч 5523, г. Магілёў) у спыненні масавых беспарадкаў асуджаных у ВПК № 19 г. Магілёва.

Новае месца пастаяннай дыслакацыі воінскай часці ў г. Гомелі было вызначана Рашэннем Гомельскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 16 жніўня 1990 года № 197 «Аб размяшчэнні в/ч 5525 у горадзе Гомелі». Яно прадпісвала перадачу да 1 верасня 1990 года на баланс гарвыканкама тэрыторыі і ўсіх будынкаў піянерскага лагера «Арлёнак» і выкананне да 1 лістапада 1990 года бягучага рамонта і рэканструкцыі будынкаў і пабудоў пад штаб, казармы, сталовую, пакой захоўвання зброі і г. д. з мэтай далейшага размяшчэння воінскай часці. Аднак на новае месца пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыю былога піянерскага лагера «Арлёнак» асабісты склад часці быў перадыслакаваны толькі ў лютым 1992 года.

З-за адсутнасці ўмоў для размяшчэння асабістага саставу прызыў у воінскую часць у кастрычніку—лістападзе 1990 года не праводзіўся. З 3 снежня 1990 года існуючы асабісты склад часці часова быў размешчаны ў спартыўнай зале асобнага батальёна ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама.

У перыяд з 22 снежня 1990 года па 30 сакавіка 1991 года ў мэтах ўводу асабістага складу ў баявую службу і выпрацоўкі неабходных службовых і прафесійных якасцей і прававой практыкі была арганізавана стажыроўка асабістага складу ў Цэнтральным, Чыгуначным, Навабеліцкім і Савецкім РАУС г. Гомеля, на якую было выдзелена 66 ваеннаслужачых.

27 лютага 1991 года воінская часць выконвала задачы па ахове грамадскага парадку ў сувязі з прыбыццём у г. Гомель прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова.

З 17 чэрвеня па 25 верасня 1991 года асабісты склад воінскай часці ў колькасці 75 чалавек выконваў задачы па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча ў г. Сцепанакерце Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) Азербайджанскай ССР (з 30 жніўня 1991 года — Азербайджанскай Рэспублікі). У верасні 1991 года асабісты склад часці прымаў удзел у забеспячэнні аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, звязаных з прыбыццём у НКАВ з міратворчай місіяй прэзідэнтаў РСФСР і Казахскай ССР Б. М. Ельцына і Н. А. Назарбаева. Служба выконвалася на цэнтральнай плошчы г. Сцепанакерта ў першым ланцужку. За ўмелыя і рашучыя дзеянні амаль увесь асабісты склад быў узнагароджаны камендантам раёна надзвычайнага становішча і камандаваннем часці.

У 1991 годзе воінская часць прыступіла да самастойнага нясення службы ў Савецкім і Чыгуначным раёнах г. Гомеля.

Яшчэ да афіцыйнага роспуску СССР і здабыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці, згодна Загаду МУС СССР № 084 ад 28 лістапада 1991 года, 43-я канвойная дывізія ўнутраных войскаў МУС СССР была перададзена ў падпарадкаванне МУС Рэспублікі Беларусь і перайменавана ў 43-ю дывізію ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, пры гэтым са складу дывізіі былі выведзеныя воінскія часці, якія дыслакаваліся на тэрыторыі РСФСР: 502-й канвойны полк (в/ч 7459, г. Смаленск), 649-й канвойны полк (в/ч 6703, г. Бранск) і 148-й асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (в/ч 5528, г. Бранск).

3-ці асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (1992) Пастановай СМ Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 1992 года № 150 43-я дывізія ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь была перайменавана ва ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь. Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 1992 года № 016 была зацверджана арганізацыйна-штатная структура ўнутраных войскаў, згодна з якой, у прыватнасці, 145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (в/ч 5525, г. Гомель) быў перайменаваны ў 3-ці асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі.

У адпаведнасці з Загадам начальніка Упраўлення ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 1992 года, быў прызначаны і прыступіў да выканання абавязкаў камандзіра воінскай часці маёр В. П. Лапчанка.

3-ці асобны спецыяльны міліцэйскі батальён (1992—2004) 4 лістапада 1992 года, згодна Загаду МУС Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года № 047, воінская часць была зноў перайменавана — у 3-ці асобны спецыяльны міліцэйскі батальён.

З 1 снежня 1992 года ў батальёне былі сфармаваныя падраздзяленні:

патрульная рота (з чатырох патрульных узводаў і патрульнага ўзвода на аўтамабілях); стралковая рота; узвод матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

28 лютага 1994 года, згодна Загаду камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь, патрульная рота была перайменавана ў 1-ю патрульную роту, а таксама была сфарміравана 2-я патрульная рота з месцам дыслакацыі ў г. Мазыры (Гомельская вобласць), якая ўжо 6 верасня 1994 года была перадыслацыравана да ядра часці ў г. Гомель.

У студзені 1995 года была сфарміравана 3-я патрульная рота для выканання службова-баявых задач у 52 км ад пункта пастаяннай дыслакацыі ў г. Рэчыцы (Гомельская вобласць), але ўжо 28 красавіка 1995 года Загадам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь гэтае падраздзяленне было скарочана ў поўным складзе.