Карл фон Фішэр (; , — , ) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку у гады Другой сусветнай вайны. Дом самога Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.
Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.
Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.
Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Мюнхене Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Архітэктары Мюнхена