Леанід Мікалаевіч Асядо́ўскі (нар. , в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — ) — беларускі жывапісец.
Скончыў у 1961 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, з 1983 года у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, пейзажа. У творчасці пераважалі гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка і тэмы сучаснасці. Сярод твораў: «Хай заўжды будзе сонца» (1964), «Нафта беларуская ёсць!» (1972), «Дажынкі» (1980), «Балада пра маці» (1986), трыпціхі «М. В. Фрунзэ ў Мінску» (1967), «25-га. Першы дзень» (1969), партрэты «Партрэт маладога вучонага» (1968), «Пачынальнікі беларускай музыкі» (1983), пейзажы «Сакавік» (1961), «Зімовы матыў» (1965), «Пасля дажджу» (1967) і інш. Аўтар дыярам «Мінскі „кацёл“» для Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (1969—1971; у сааўтарстве), «Бой пад Мсціслававічамі» для Клімавіцкага краязнаўчага музея (1981).
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава