Мардэхай Гур (; 5 мая 1930 года, Іерусалім, Падмандатная Палесціна — 16 ліпеня 1995 года, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, начальнік Генеральнага штаба арміі Ізраіля (1974—1978), міністр аховы здароўя Ізраіля (1984—1986).
Біяграфія Нарадзіўся ў Іерусаліме, у сям’і выхадцаў з Расійскай імперыі Машэ і Тавы Гарбань. У трынаццацігадовым узросце Мота далучаецца да Хаганы. Пасля вайны за незалежнасць служыць у Нахалі, але мара служыць у дэсантных войсках прыводзіць яго ў брыгаду Цанханім, дзе ён знаёміцца з Арыэлем Шаронам. У 1955 годзе Мардэхай Гур атрымлівае медаль «За Адвагу» з рук Машэ Даяна.
Пасля завяршэння вучобы ў ваенным каледжы ў Парыжы быў прызначаны камандзірам пяхотнай брыгады «Галані». У час Шасцідзённай вайны брыгада парашутыстаў пад яго камандаваннем вызваляе Усходнюю частку Іерусаліма. Гур перадае па рацыі гістарычныя словы: «Храмавая гара ў нашых руках! Паўтараю — Храмавая гара ў нашых руках!»
У 1969 годзе прызначаны камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У 1972—1973 гг. з’яўляўся ваенным аташэ Ізраіля ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля вяртання, у другі раз прызначаецца камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У студзені 1974 года, замяняе Давіда Элазара на пасадзе Начальніка Генеральнага штаба.
Пасля выхаду ў адстаўку займаецца палітыкай. Абіраецца ў Кнесет у 1981 годзе ад партыі Авада. Быў міністрам аховы здароўя і міністрам без партфеля. Ва ўрадзе Рабіна займаў пасаду намесніка міністра абароны.
Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Храмавая гара ў нашых руках» (1973 г).
Даведаўшыся, што цяжка хворы на рак, Мардэхай Гур скончыў жыццё самагубствам застрэліўшыся з асабістага пісталета 16 ліпеня 1995 года, у двары свайго дома.
Спасылкі http://www.mota.co.il/
Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Ізраіля Катэгорыя:Ваенныя Ізраіля Катэгорыя:Застрэліліся Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 13-га склікання Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Памерлі ад раку