Dennstaedtiaceae — сямейства папарацей парадку Polypodiales. Раней лічыліся падсямействам сямейства Cyatheaceae, цяпер, у сувязі з праведзенымі групай APG філагенетычнымі даследаваннямі, разглядаюцца як самастойнае сямейства.
Батанічнае апісанне Буйныя лясныя папараці з паўзучымі карэнішчамі, апранутымі валасінкамі. Доўгае карэнішча інтэнсіўна галінуецца, дзякуючы чаму часта ўтвараюць зараснікі, а некаторыя іх віды сталі шырока распаўсюджанымі пустазельнымі раслінамі. Галіны на карэнішчы адыходзяць не непасрэдна ад карэнішча, а ад ніжняй часткі хвосціка ліста.
Роды Saccoloma і Orthiopteris маюць сцёблы, пакрытыя луской.
Ваі моцна рассечаныя, даволі жорсткія, з буйной тройчатай пласцінкай, часцей за ўсё тройчы пёрыстыя. Ніжняя пара пёраў ля свайго аснавання мае нектарнікі, якія вылучаюць салодкую вадкасць, што прываблівае мурашак.
Сорусы пакрытыя двума пакрывальцамі: вонкавым, якое з’яўляецца мадыфікацыяй краю ліста, і ўнутраным, рэальным пакрывальцам. Гэтыя два пакрывальцы, зрастаючыся часткова або цалкам, утвараюць двухстворкавую або паўчарападобную форму, унутры якой на прыўзнятым вольным ложку размяшчаюцца спарангіі. Сорусы зрушанага тыпу, прымацоўваюцца да ложа знізу і часткова па баках.
Роды Паводле даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю, у склад сямейства ўключана 18 родаўНа аснове базы даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю :
GRIN змяшчае ў Lindsaeoideae
У варыянце, прапанаваным Аланам Р. Смітам (Каліфарнійскі ўніверсітэт) з суаўтараміSmith, A. R., K. M. Pryer, et al. (2006). A classification for extant ferns. — Taxon. — 55(3): 705—731, сямейства ўключае 10 родаў:
Распаўсюджанне і экалогія Прадстаўнікі сямейства растуць у Еўразіі (Кітай, Японія, Тайвань, поўнач Еўропы), Паўночнай Амерыцы (амаль паўсюль у Канадзе і ЗША, на поўначы Мексікі), ва ўмеранай частцы Паўднёвай Амерыкі, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Pteridium aquilinum — амаль касмапаліт, распаўсюджаны па ўсім зямным шары (акрамя палярных абласцей і пустыняў) на раўнінах і ў гарах (да 3 000 м). Найбольш часта ён сустракаецца ў светлых лясах або на лясных узлесках, звычайны на пясчанай глебе ў хваёвых лясах, на адкрытых узвышаных месцах, у зарасніках кустоў.
Некаторыя роды і віды вельмі паліморфныя.
Спасылкі
Dennstaedtiaceae // The Plant List Family Dennstaedtiaceae Lotsy // Germplasm Resources Information Network (GRIN Taxonomy).
Катэгорыя:Папарацепадобныя