Кітайскае евангельская супольнасць () — хрысціянская пяцідзясятніцкая царква ў Кітаі. Царква таксама вядома пад назвай Супольнасць Танхэ (). Уяўляе сабой сетку хатніх цэркваў і з'яўляецца адной з найбуйнейшых кітайскіх падпольных цэркваў. Колькасць вернікаў руху ацэньваецца ў 10 млн чалавек.
Царква не прызнана дзяржавай і яе дзейнасць у краіне забаронена.
Гісторыя Царкву заснаваў Фэн Цзяньго. Фэн нарадзіўся ў 1927 годзе ў хрысціянскай сям'і. У дзяцінстве ён вучыўся ў школе, заснаванай амерыканскімі прэсвітарыянскімі місіянерамі. З 1950-х гадоў Фэн Цзяньго пачаў навучаць у павеце Танхэ (правінцыя Хэнань). Заснаваны ім рух атрымаў назву супольнасць Танхэ. Нягледзячы на пераследы і арышты лідараў (Фэн Цзяньго знаходзіўся ў турме ў 1975-80 гадах), супольнасць пашырылася па ўсёй краіне.
Сусветную вядомасць рух атрымаў у 2002 годзе, калі 34 найвышэйшых лідара царквы былі выкрадзены членамі секты «Маланка Усходу». Праз два месяцы ўсе захопленыя кіраўнікі супольнасці былі вызвалены. У 2004 годзе 100 лідараў царквы былі арыштаваны кітайскай ваеннай паліцыяй.
У 2002 годзе місіянеры царквы наведалі Расію і пачалі духоўную місію сярод кітайскіх рабочых-мігрантаў.
Веравучэнне У момант фарміравання царква была ізалявана ад замежнага багаслоўскага ўплыву і стварала ўласнае веравучэнне. І ўсё ж, веравучэнне царквы падобна з веравучэннем класічных пяцідзясятнікаў. Царква прызнае боганатхняльнасць 66 кніг Бібліі, трыадзінства Бога і боскасць Ісуса Хрыста. Кіраўніцтва царквы заяўляе аб апалітычнасці руху і выступае супраць удзелу царквы ў палітыцы. У 1998 годзе лідары руху Кітайскай евангельскай супольнасці, разам з кіраўніцтвам царквы «Кітай за Хрыста» і іншымі пяцідзясятніцкімі хатнімі цэрквамі падпісалі агульную дэкларацыю веры. Сярод іншага, дэкларацыя прызнае дары Духу Святога, у тым ліку і гаварэнне на іншых мовах. Дакумент таксама падкрэслівае, што знакі і дзівы, уласцівыя апостальскай цэркве, магчымыя і ў нашы дні.
Крыніцы
Гл. таксама Пяцідзясятнікі Царква «Кітай за Хрыста»
Катэгорыя:Пяцідзясятніцкія цэрквы Катэгорыя:Пратэстантызм у Кітаі