10-я а́рмія — агульнавайсковае аператыўнае фарміраванне (аб'яднанне, палявая армія) рускай арміі, узброеных сіл Расіі імперскага перыяду падчас Вялікай вайны.

Скарочанае найменне — 10 А ці 10 ПА.

Гісторыя Палявое ўпраўленне 10 ПА ўтворана ў жніўні 1914 года. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Маладзечне. Ліквідавана ў пачатку 1918 года. У перыяд Першай сусветнай вайны армія змагалася ў складзе Паўночна-Заходняга фронту. Удзельнічала ў Жнівеньскіх баях (12 — 30 верасня 1914 года). 15 верасня III армейскі корпус арміі захапіў горад Аўгустаў і выйшаў у тыл нямецкіх войскаў, прымусіўшы іх да адступлення.

Камандуючы арміяй В. Я. Флуг так ахарактарызаваў вынікі бітвы: 1) адбіцце суперніка ад Нёмана і прымус яго да паспешлівага адыходу; 2) дэблакада Асаўца; 3) авалоданне Аўгустовым і нанясенне моцнаму заслону немцаў паражэння ў жнівеньскіх лясах; 4) ачышчэнне ад праціўніка амаль усёй нашай тэрыторыі на захад ад сярэдняга цячэння Нёмана; 5) уварванне войскаў 10-й арміі ў Усходнюю Прусію з авалоданнем гг. Лыкам і Бялай; 6) пазбаўленне праціўніка ініцыятывы і магчымасці: а) распачаць штосьці супраць тылу нашых армій, якія дзейнічаюць на Вісле; б) узмацняць за кошт пакінутых у Усходняй Прусіі войскаў сваю армію, прызначаную для нанясення галоўнага ўдару ў ПольшчыФлуг В. Е. X армия в сентябре 1914 г. Воспоминания участника//Военный сборник общества ревнителей военных знаний. Белград, 1924. Кн. 5. С.256.. Па словах камандуючага, за ўсю аперацыю рускія страцілі «да 20 000 чалавек забітымі, параненымі і без вестак прапаўшымі», а «страты немцаў былі не менш нашых».

Аб’яднанне рускіх войскаў удзельнічала ў аперацыях: Усходне-Прускай (1914); Жнівеньскай (1915); Свянцянскай (1915). у абарончых баях: на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1915—1916) летнім наступленні 1917 года.

Склад Палявое ўпраўленне 10 ПА ўтворана ў жніўні 1914 года. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Маладзечне. Ліквідаваны ў пачатку 1918 года. Палявое ўпраўленне (штаб) Часткі армейскага падпарадкавання На канец 1917 года 10 А мела ў сваім складзе: Палявога ўпраўлення III армейскі корпус XXXVIII армейскі корпус II Каўказскі армейскі корпус I Сібірскі армейскі корпус Авіяцыйная рухомая база 10-й арміі

У складзе Паўночна-Заходняга фронту (жнівень 1914 — жнівень 1915 г.) Заходняга фронту (жнівень 1915 г. — пачатак 1918 г.)

Камандуючы войскамі 11.08.1914 — 22.08.1914 генерал ад інфантэрыі Аляксей Ермалаевіч Эвэрт; 22.08.1914 — 23.09.1914 генерал-лейтэнант Васіль Ягоравіч Флуг; 23.09.1914 — 25.04.1915 генерал ад інфантэрыі Фадзей Васільевіч Сіверс; 25.04.1915 — 4.10.1916 генерал ад інфантэрыі Яўген Аляксандравіч Радкевіч; 4.10.1916 — 12.12.1916 генерал ад кавалерыі Апанас Андрэевіч Цурыкаў; 12.12.1916 — 1.04.1917 генерал ад інфантэрыі Уладзімір Мікалаевіч Гарбатоўскі; 8.04.1917 — 4.07.1917 генерал-лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Кісялеўскі; 4 — 31.07.1917 і 5.08 — 9.09.1917 генерал-лейтэнант Пётр Мікалаевіч Ламноўскі; 9.09.1917 — 01.11.1917 генерал-лейтэнант Алі-Ага Ісмаіл-Ага аглы Шыхлінскі; 1.11.1917 — 16.11.1917 В генерал-лейтэнант Георгій Іванавіч Чагалкоў; з лістапада 1917 г. генерал ад кавалерыі Сяргей Міхайлавіч Шэйдэман.

Літаратура

Катэгорыя:Арміі Расіі ў часы Першай сусветнай вайны