Оскар Вільгельм Фішынгер ( — ) — нямецка-амерыканскі мультыплікатар-абстракцыяніст, рэжысёр і мастак, ствараў абстрактныя музычныя анімацыі многія дзесяцігоддзі да з’яўлення камп’ютарнай графікі і музычных кліпаў. Ён стварыў спецыяльныя эфекты для кінастужі Фрыца Ланга Жанчына на Месяцы (1929), аднаго з першых навукова-фантастычных фільмаў пра ракету. Ён зняў больш за 50 кароткаметражных кінастужак і напісаў каля 800 палотнаў, многія з якіх знаходзяцца ў музеях, галерэях і калекцыях па ўсім свеце. Сярод яго кінапрац — Жывапіс рухаў № 1 (1947), які ўнесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША ў бібліятэцы Кангрэса.

Спасылкі

Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Германіі Катэгорыя:Мастакі Германіі