Грэ́белька, Грэ́белькі — колішняя вёска на правым беразе ракі Слепня, з 1967 года ў складзе горада Мінска.

Назва Грэбелька — памяншальная форма слова грэбля, што значыць насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць.

Гісторыя

У 1791 годзе вёска Гробелька, цэнтр маёнтка з 8 вёсак Менскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць, 31 дым, карчма. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 5 двароў, 40 жыхароў.

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 10 двароў, 62 жыхары (1917). Пазней у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска.

Вясковая забудова знесеная ў 1980-я гады, на месцы вёскі шматпавярховыя дамы па вуліцы Малініна № 8, 10, 12, 14. На кароткай вуліцы Грэбелькі застаўся адзін прыватны дом сучаснай забудовы.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска