Сяргей Міхайлавіч Бяспалы (нар. , Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання (2012—2016).
Біяграфія Нарадзіўся 1 красавіка 1962 года ў Хойніках.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў сталяром Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната. Пасля працаваў карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела, першым намеснікам галоўнага рэдактара, з 2001 года — галоўным рэдактарам газеты «Гомельская праўда».
З 19 кастрычніка 2012 года па 12 кастрычніка 2016 года з’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Уваходзіў у склад Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы.
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года з’яўляўся даверанай асобай Аляксандра ЛукашэнкіЦВК абнародавала інфармацыю ад давераных асобах трох кандыдатаў у прэзідэнты.
Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; ордэн Пашаны; медаль Францыска Скарыны; памятны медаль «За супрацоўніцтва» (Саюзная Дзяржава); нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі»; ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь; ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі; ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніцы
Спасылкі Бяспалы | Члены Савета Рэспублікі | Структура, парадак фарміравання, кампетэнцыя і формы работы Парламента
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Журналісты Беларусі