Кацёл з Гундэструпа — багата дэкараваная срэбная пасудзіна, датаваная каля I ст. да н. э., якая адносіцца да позняй латэнскай культурыEncylopedia Britannica. Па сваіх памерах не мае аналагаў сярод срэбных прадметаў, якія захаваліся ад Еўропы жалезнага веку.
Выяўлены ў 1891 годзе ў разабраным на пласціны выглядзе ў тарфяным балоце каля пасёлка Гундэструп у акрузе правінцыі у Даніі (). Перададзены на захоўванне ў Нацыянальны музей Даніі.
Дыяметр катла складае 69 см, вышыня 42 см. Малюнкі на катле, як мяркуецца, маюць характар звязанага апавядання і, відавочна, ілюструюць нейкі кельцкі міф (магчыма, пра Кернуна). Метад вырабу не характэрны для кельцкай Еўропы, але знаходзіць паралелі ў мастацтве Фракіі.
Літаратура Kaul, F., and J. Martens, Southeast European Influences in the Early Iron Age of Southern Scandinavia. Gundestrup and the Cimbri, Acta Archaeologica, vol. 66 1995, стар. 111—161. Klindt-Jensen, O., The Gundestrup Bowl — a reassessment, Antiquity, vol. 33, pp. 161-9. Olmsted, G. S., The Gundestrup version of Táin Bó Cuailnge, Antiquity, vol. 50, pp. 95-103. Cunliffe, Barry (ed.), The Oxford Illustrated Prehistory of Europe, NY: Oxford University Press, 1994, 400—402. Green, Miranda J., Dictionary of Celtic Myth and Legend. (NY: Thames & Hudson, 1992, 108—100.
Спасылкі Celtic Art & Cultures : detailed description of the cauldron Gundestrup Cauldron : origins of the cauldron and its place within Celtic culture
Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку Катэгорыя:Гістарычныя каштоўнасці Катэгорыя:Кельцкая культура Катэгорыя:Вырабы з серабра Катэгорыя:Археалогія ў Даніі Катэгорыя:Латэнская культура Катэгорыя:Нацыянальны музей Даніі