Стало́вічы (, ) — аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки» у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009).
У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю) і войскам Расійскай імперыі.
Назва Фіксаваліся прозвішчы Сталовіч, Сталевіч і Сталёніс (Нача), Сталь (Белагруда).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-688M?cat=741675&i=57&cc=4166194https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-K3F9-D?i=587&cat=741688https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-K3FM-V?i=565&cat=741693https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BH-G7V2-L?cat=2325345&i=501&lang=pl Ёсць літоўскія патранімічныя Staliūnas, Stalionis, латышскія Stals, Stalishttps://pavardes.lki.lt/?pv=9d4715cb6bb79d7a2af8916b1384ed26https://uzvardi.lv/surname/681562
https://uzvardi.lv/surname/812269.
З іншага боку - блр. стол.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Сталовічы (Стваловічы) згадваюцца ў XIV стагоддзі як дзяржаўнае ўладанне. У першай палове XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 года пацвердзіў вялікі князь Казімір. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам ЧартарыйскімВасіль Дубейка. Нашы вёскі // «Наш край», 4 жніўня 1993..
У XVI стагоддзі Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль у 1609 годзе заснаваў Сталовіцкую камандорыю Мальтыйскага ордэна, збудаваў драўляны касцёл. У 1639 годзе на яго месцы ўзвялі мураваную капліцу. Мураваны касцёл пачалі будаваць у 1736 годзе.
У часы Барскай канфедэрацыі ў 1771 годзе пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой рускія пад камандаваннем Аляксандра Суворава разбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім Міхалам Казімірам Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 годзе паселішча атрымала статус горада і зрабілася цэнтрам павета.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сталовічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Навагрудскага павета Слонімскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. З 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся ваенны гарнізон. У 1814—1815 гадах у воінскай часці служыў будучы дзекабрыст Кандрат Рылееў.
З 1842 года ў Мінскай губерні. Станам на 1867 год у мястэчку працавалі народнае вучылішча, касцёл, царква, адбываліся 2 кірмашы на год. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1868 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. у 1879 годзе яе прыход налічваў каля 3 тыс. вернікаў (пісьменнымі былі толькі 10 %). Царква мела каля 130 дзесяцін зямлі, у тым ліку 75 дзесяцін ворыва.
Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі народнае вучылішча, 13 крам, царква, валасное праўленне, адбываліся 2 кірмашы на год.
Найноўшы час Станам на 1900 год у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX стагоддзя — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).
У 1939 годзе Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.
З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 289 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 163, мяшчан-хрысціян і сялян 118, жабракоў 1. 1867 год — 102 дамы, 523 жыхары. 1897 год — 123 двары, 150 жылых дамоў, 929 жыхароў. XX стагоддзе: 1900 год — да 100 двароў, каля 1 тыс. жыхароў. пачатак XX ст. — 95 двароў, 858 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 25 жыхароў. 1909 год — 858 жыхароў, 95 двароў. 1921 год — 116 дамоў, 678 жыхароў, у фальварку — 3 дамы, 37 жыхароў. 1939 год — 876 жыхароў. 1959 год — 607 жыхароў. 1970 год — 765 жыхароў. 1998 год — 232 двары, 699 жыхароў. XXI стагоддзе: 2001 год — 671 жыхар, 289 двароў. 2005 год — 639 жыхароў, 249 гаспадарак.
Інфраструктура
У Сталовічах працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, млын, Дом быту, сталовая, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, З магазіны. Да 1953 года існавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак Кастрычніцкі, за 1,5 км ад Сталовічаў.
Славутасці Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1740—1746; цяпер Свята-Аляксандра-Неўская царква, БЭМП) — адзіны ў Беларусі храм Мальтыйскага ордэна, помнік архітэктуры віленскага барока; архітэктары — Іосіф Фантана і Ян Глаўбіц — Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1907—1911) — помнік архітэктуры неаготыкі Валун з надпісам «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А.Суворава. Pokoj ich duszom» у гонар бітвы пад Сталовічамі Брацкая магіла партызан Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У Сталовічах таксама знаходзіцца млын, збудаваны ў пачатку XX ст.
Славутыя землякі (1871—1937) — амерыканскі скульптар. Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка (1867—1938) — расійскі і савецкі заолаг. Карнель Пялікша (1823—1872) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства