Каркавада () — стратавулкан, размешчаны за 25 км на поўдзень ад вусця ракі Ельча ў правінцыі Палена чылійскага рэгіёна Лос-Лагас. Недалёка ад вулкана знаходзіцца пасёлак Чайтэн. Вытачаная ледавікамі гара ўвянчаная шлакавым конусам, які ўтварыўся ў эпоху галацэну. Ля падножжа вулкана знаходзіцца шэраг маляўнічых азёр. У яснае надвор’е вулкан бачны з вострава Чылаэ.

Вулкан і тэрыторыя каля яго з’яўляецца часткай Нацыянальнага парку КаркавадаЭнциклопедия вулканов .

Крыніцы

Літаратура (таксама ўключае вулканы Аргенціны, Балівіі і Перу)

Гл. таксама Спіс вулканаў Чылі

Катэгорыя:Вулканы Чылі Катэгорыя:Стратавулканы Чылі