Гро́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гродзі.
Утвораны 20 чэрвеня 1988 года ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі скасаванага Палянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).. У 2002 годзе скасаваны хутары Краўчышкі і Рачкі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1051 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,2 % — беларусы, 5,7 % — палякі, 1,2 % — рускія, 1,1 % — цыганы; паводле перапісу 2019 года — 806 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1988 годзе