Мінскі юрыдычны інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова ў 1931—1954, у Мінску. Заснаваны на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права (з 1930), які вылучыўся з факультэта права і гаспадаркі (з 1925) БДУ. Да 1932 назва — Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. Рыхтаваў спецыялістаў для юрыдычных і судова-следчых органаў, дзяржаўнага апарата, НДІ і навучальных устаноў. Пры інстытуце існавала аспірантура. Выдаваліся «Працы», «Вучоныя запіскі». У 1954 у інстытуце навучалася 2200 чал., працавала каля 70 выкладчыкаў. У 1954 пераўтвораны ў юрыдычны факультэт БДУ.

Дырэктары дацэнт А. Н. Юрашкевіч (1937—1938) дацэнт М. Н. Цвяткоў (1938) прафесар Штэйнгардт (1938—1941) дацэнт І. С. Андрэйчык (1944—1945) дацэнт Г. А. Павецьеў (1945—1954)

Кафедры Тэорыі дзяржавы і права Гісторыі дзяржавы і права Канстытуцыйнага права Грамадзянскага права і працэсу Савецкага крымінальнага права Савецкага дзяржаўнага права

Літаратура

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдкал. : С. А. Балашэнка, А. В. Шыдлоўскі [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2015. — 263 с.

Крыніцы

Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага юрыдычнага інстытута

Катэгорыя:1931 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе