Каменнало́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Каменны Лог.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Цудзенішкаўскага і Янканцаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар ЮзафполеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., 22 лістапада 2012 года — хутары Вільянова, Выгада і ДзітраўшчынаРешение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 919 чалавек, з іх 84,2 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,6 % — літоўцы; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 689 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе