Баязід I Маланкавы (1354 (або 1360), Бурса ці Эдзірнэ, Асманская імперыя — , Акшэхір, Малая Азія) — асманскі султан.

Біяграфія Стаў султанам пасля смерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сербамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на прастол — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сербіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстанцінопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.

Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным еўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Боснію і на Пелапанес.

Азіяцкае ўварванне пад кіраўніцтвам хана Цімура — Тамерлана, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.

Гл. таксама Асманская імперыя Асманскія султаны

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі