Уільям Гібс Мак-Эду (,  — ) — 46-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія Нарадзіўся на хутары ля Мар`етай, Коб-Каўнці, штат Джорджыя. Пасля заканчэння ўніверсітэта Тэнесі быў прызначаны намеснікам клерка акруговага суда Злучаных Штатаў у Тэнесі ў 1882 годзе. Быў прыняты ў калегію адвакатаў у 1885 годзе і пачаў практыку ў Чаттануга, штат Тэнэсі; пераехаў у Нью-Ёрк ў 1892 годзе і працягваў займацца адвакацкай практыкай.

Заняўся палітыкай і стаў віцэ-старшынёй Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ў 1912 годзе. Атрымаў пасаду міністра фінансаў у кабінеце прэзідэнта Вудра Вільсана 1913—1918, падчас Першай сусветнай вайны працаваў генеральным дырэктарам чыгунак, старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы.

Пераехаў у Лос-Анджэлес ў 1922 годзе і працягнуў юрыдычную практыку.

Памёр ад сардэчнага прыступу падчас візіту ў Вашынгтон. Пахаваны на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках у Вірджыніі.

Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША