Сяргей БульбаСтваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў: нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму, імя па нараджэнні Сяргей Чыслаў (нар. , Мінск) — беларускі палітычны дзеячСяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну» і ваенны эксперт, былы старшыня Белага легіёнуСяргей Чыслаў: «Белы легіён» — гэта не арганізацыя, гэта стан душы.
Біяграфія
Раннія гады. Вайсковая служба Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 у Мінску. У 1984—1989 гадах навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы. У 1988 годзе ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы стварыў патрыятычную суполку курсантаў 5 курсу, якая займалася гістарычна-асветніцкай дзейнасцю. У сваім асяродку яны называлі сябе «Рух-63», як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэння першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталі падзеі кастрычніка 1988 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасць беларускай мовы. З красавіка 1989 года арганізацыя стала называцца «Вольнае згуртаванне вайскоўцаў». Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — размеркавалі ў Чыцінскую вобласць РСФСР. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.
У 1989 годзе быў адным з двух дзейных афіцэраў — заснавальнікаў БНФЗ савецкіх падводнікаў у беларускія пісьменьнікі. Гісторыя Паўла Ляхновіча. У 1990 годзе вылучаны асабовым складам (салдатамі) кандыдатам на выбары ў Вярхоўны Савет СССР, але заблакаваны рашэннем палітаддзела. Пасля гэтага напісаў рапарт на звальненне і быў звольнены па скарачэнні кадраў.
Палітычная дзейнасць у Беларусі Вярнуўся ў Беларусь у 1991 годзе, працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоўнага ліцэя, таксама быў намеснікам кіраўніка моладзевай арганізацыі «Выбранецкія шыхты».
Быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў у 1991 годзе, выконваў абавязкі адказнага і прэсавага сакратара згуртавання. У сярэдзіне 1990-х гадоў заняўся фармаваннем маладзёжнай структуры згуртавання. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі на базе Беларускага згуртавання вайскоўцаў былі створаны структуры ДРАБаў (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі). На базе «Чорных драбаў» узнік «Белы легіён»Белы легіён — праўда й міты. У 1995 годзе Сяргей Бульба ўзначаліў Белы легіёнСтвараецца «Белы легіён» «На нас Караткевіч паўплываў» — Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну».
Восенню 1996 года невядомымі спецслужбамі Аляксандра Лукашэнкі вывезены ў лес каля Слуцка. Паводле яго слоў, ён перажыў клінічную смерць і тры тыдні правёў у шпіталіЛідар «Белага легіёну»: Я перажыў клінічную смерць.
У 1999 годзе Бульба адказваў за ахову палітычнага апанента Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара. Паводле слоў Сяргея Бульбы, напярэдадні знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ён атрымаў ад спонсара Ганчара грошы з прапановай паехаць на адпачынак у Крым, на што пагадзіўся.
Двойчы беспаспяхова (2003 і 2008) удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьКадыдат зьняты з выбараў за паказ фільмаўКОЛЬКАСЬЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ НА ВЫБАРЧЫЯ МАНДАТЫ СКАРАЧАЕЦЦА ШТОДНЯ. Да 2008 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў БеларусіЗаснавальнік «Белага легіёна»: Пагроза для Беларусі з боку Расіі змяншаецца .
7 ліпеня 2008 года былых кіраўнікоў «Белага легіёна» — Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, абвінавацілі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (хуліганства), неўзабаве вызвалілі з-пад варты«Белы легіён» не існуе, але цікавіць сьледзтва. Пасля 2008 года ў Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, 8 гадоў пражыў у Тыбеце. У 2012 годзе афіцыйна змяніў прозвішча з Чыслаў на БульбаСтваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў патлумачыў, чаму змяніў прозвішча на Бульба .
Эміграцыя У 2013 годзе разам з сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Украіну, дзе жыў да 2022 года і стварыў шэраг фондаў: «Беларуска-украінскі саюз» у 2020 годзе і «Беларусь 2.0 Робім Разам» у 2021 годзе.
У чэрвені 2023 года разам са Святланай Варшыцкай стварае ў Беластоку фонд «Беларусь 2.0 Робім Разам».
У ліпені 2023 года было абвешчана, што Сяргей Бульба стаў новым кіраўніком таварыства «Беларускі моладзевы хаб» у Варшаве (пляцоўкі, якая спрыяе дзейнасці арганізацый, ініцыятыў і актывістаў беларускай дыяспары ў Польшчы).
У лютым 2024 года КДБ РБ абвясціў фонд «Беларусь 2.0» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Пасля пачатку паўнамаштабовай вайны Расіі супраць Украіны таксама выступаў у СМІ як эксперт па рэгіянальнай бяспецыСяргей Бульба: Што адбываецца ў арміі РБ, ЯЗ не дапаможа рэжыму — інтэрв’ю для Еўрарадыё, 19 чэрвеня 2023 г.БУЛЬБА: Вагнерівці ЗНЕСУТЬ Лукашенка? / НАСТУП з Білорусі на Польщу продуманий? [Бульба: Вагнэраўцы зьнясуць Лукашэну?] — інтэрв’ю для 24 Каналу (Украіна), 1 жніўня 2023 г.Вялікая гутарка з заснавальнікам «Белага легіёну» Сяргеем Бульбам — Радыё Свабода, 28 сакавіка 2023 г.Білоруси будуть готові переходити на бік України разом із технікою [Беларусы будуць гатовыя пераходзіць на бок Украіны назам з тэхнікай] — інтэрв’ю для Еспресо ТВ (Украіна), 21 красавіка 2022 г.На территории Беларуси может появиться новое российское оружие [На тэрыторыі Беларусі можа з’вяіцца новая расійская зброя] — Голас Амерыкі (ЗША), расійская служба , 9 снежня 2024 г..
Палітычныя погляды Прыхільнік стратэгічнага саюзу Беларусі і УкраіныСтратегический союз Украины и Беларуси: предпосылки, выгоды и перспективы [Стратэгічны саюз Украіны і Беларусі: перадумовы, перавагі і пэрспэктывы] — hvylya.net, 27.08.2013.
Сям’я Жанаты, мае сыноў Кастуся і Багдана.
Узнагароды Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019).
Бібліяграфія У суаўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў «Руска-Беларускі вайсковы слоўнік».Беларуская вайсковая тэрміналёгія: «Крокам руш!» Як і хто распрацоўваў беларускую вайсковую тэрміналёгію? (+слоўнічак)
Крыніцы
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Украіны Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага згуртавання вайскоўцаў Катэгорыя:Члены Белага легіёна