Міхаі́л Рыго́равіч Яфрэ́маў ( — ) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1940). Герой Расійскай Федэрацыі (31.12.1996, пасмяротна).
У гады грамадзянскай вайны арганізаваў паспяховы рэйд бронецягнікоў на Баку, сталіцу Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што спрыяла хуткаму падзенню АДР і ўсталяванню савецкай улады ў рэспубліцы. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1930), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года: камандуючы 21-й арміяй, Цэнтральным фронтам, войскі якіх у ліпені — жніўні 1941 года абаранялі дняпроўскія рубяжы на гомельскім напрамку (Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, абарона Гомеля). Потым намеснік камандуючага Бранскага фронта, камандуючы 33-й арміяй на Нара-Фамінскім кірунку пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Трагічна загінуў (паводле афіцыйнай версіі — застрэліўся) падчас няўдалага контрнаступлення ў рамках Ржэўска-Вяземскай аперацыі ў 1942 годзе.
Літаратура Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 73—74. — ISBN 5-86090-113-5.
Спасылкі
Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Камандуючыя франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Застрэліліся Катэгорыя:Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР