Пентланды́т — мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, жалеза-нікелевы калчадан (Fe, Ni)S. Адкрыты ў 1856Пентландит // Каталог Минералов годзе. Назва ў гонар англійскага падарожніка і натураліста Д. Б. Пентленда ().

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Колер светлы бронзава-жоўты. Цвёрдасць 3—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4500—5200 кг/м³. Бляск шкляны. Раствараецца ў азотнай кіслаце. Сустракаецца ў выглядзе ўкрапанікаў і зярністых агрэгатаў у радовішчах сульфідных руд. Генетычна звязаны з асноўнымі і ультраасноўнымі вывергнутымі горнымі пародамі. Асноўны мінерал нікелевых руд.

Літаратура Дамінікоўская Д.А. Пентландыт //

Спасылкі Пентландит // Каталог Минералов Pentlandite Mineral Data // Mineralogy Database Пентландит // Кристаллов.net

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы нікелю