Ма́нча — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Гумны Крупскага раёна. Упадае ў старарэчча Бярэзіны за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Арэшкавічы Бярэзінскага раёна. Вадазбор у паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Каля ракі вёскі Наваселле, Манча, Прудок.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна