Чо́рная — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вузлянка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2,5 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малькевічы. Упадае ў Вузлянку за 0,8 км у напрамку на захад ад вёскі Сіўцы. Вадазбор на ўсходняй частцы Нарачана-Вілейскай нізіны. Рэчышча на працягу 2,5 км ад вусця каналізванае.
Каля ракі вёскі Малькевічы, Будкі, Сцеберакі, Талуць, Сіўцы.
Літаратура
Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 года. Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы