Цяля́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Цялякава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У 1974 годзе скасаваны пасёлак РабінаўкаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзешчанскага (Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка) і Уздзенскага (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 366 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 92,3 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 0,8 % — малдаванеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе