Ла́знеўка — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Паўна (прыток Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Косцінка (каля паўднёвай ускраіны вёскі ХалмыОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ). Упадае ў Паўну на поўдзень ад вёскі Пална. Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы. Сярод іх — Мошніца (правы).
Каля ракі вёскі Халмы, Косцінка, Новая Мілееўка, Слабодка, Пална, аграгарадок Сідаравічы.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра