Вя́ззеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вяззе.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зборскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зборск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяззе. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 31 студзеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Ясянец). 23 мая 2012 года ліквідаваная вёска Станцыя Асіповічы 2Решение Осиповичского районного Совета депутатов от 23 мая 2012 г. № 21-12 Об упразднении деревни Станция Осиповичи-II Вязьевского сельсовета Осиповичского района. 9 снежня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карытненскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Карытнае, вёскі Дземенка, Караны, Коханаўка, Старое Сяло, Сухлава, Тарасавічы і Убалацце)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.

Геаграфія Вяззеўскі сельсавет займае цэнтральную частку Асіповіцкага раёна, мяжуе з Ясенскім, Пратасевіцкім, Ліпеньскім, Лапіцкім і Татаркаўскім сельсаветамі.

Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (22 населеныя пункты) — 2033 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,2 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2203 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе