Анатоль Мікалаевіч Еўтушэнкаў (нар. , Рыжыкава, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1997), прафесар (2006) і загадчык кафедры малекулярнай біялогіі біялагічнага факультэта БДУ.

Біяграфія Нарадзіўся 13 сакавіка 1953 года ў в. Рыжыкова Смаленскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта са спецыялізацыяй па мікрабіялогіі і паступіў у аспірантуру БДУ. 

У 1978 годзе скончыў аспірантуру БДУ і пачаў навуковую дзейнасць у Праблемнай НДЛ эксперыментальнай біялогіі БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Ю. К. Фамічова. Навуковую працу сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры мікрабіялогіі. Працаваў на пасадах малодшага навуковага, старэйшага навуковага, вядучага навуковага супрацоўніка, а таксама на выкладчыцкіх пасадах, прайшоўшы шлях ад асістэнта да прафесара і загадчыка кафедры малекулярнай біялогіі, у арганізацыі якой прымаў самы актыўны ўдзел (кафедра адкрыта ў 2002 годзе). 

Кандыдат навук — з 1981 года (спецыяльнасць «Мікрабіялогія»), доктар біялагічных навук з 1997 года (спецыяльнасць «Мікрабіялогія і біятэхналогія»). У 2006 годзе прысвоена навуковае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць А. М. Еўтушэнкаў з’яўляецца спецыялістам у галіне малекулярнай генетыкі фітапатагенных мікраарганізмаў і генетычнай інжынерыі біялагічных аб’ектаў. Асноўным аб’ектам даследавання Еўтушэнкава А. М. з’яўляліся фітапатагенныя бактэрыі родаў , Pectobacterium. Ён правёў генетычны аналіз механізмаў вірулентнасці бактэрый шляхам кланавання структурных генаў пектатліяз і даказаў адрозненне ізаферментнага складу пектатліяз у розных відаў фітапатагенных пектабактэрый. Упершыню выяўлены механізм відаспецыфічнасці сістэм сакрэцыі пазаклеткавай ферментаў, г.зн. пры увядзенні ў клеткі бактэрый P. carotovorum пектатліяз іншых фітапатагенных пектабактэрый ферменты не сакрэтаваць і наадварот.

А. М. Еўтушэнкаў выявіў гены, мутацыі у якіх узмацнялі сінтэз і сакрэцыю пектатліяз, што дазволіла сканструяваць прадуцэнты пекталітычных ферментаў, дэпаніраваныя ва Усесаюзную калекцыю прамысловых мікраарганізмаў і атрымаць аўтарскія пасведчанні на штамы-прадуцэнты. Штамы прадуцэнты пектатліяз выкарыстоўваліся для атрымання камерцыйных прэпаратаў пектатліяз — мацераза А і мацеруза С.

Вывучэнне механізмаў вірулентнасці Pectobacterium carotovorum дазволіла выявіць сістэму сакрэцыі III тыпу, ўцягнутасць ва ўзаемадзеянне бактэрый з расліннай клеткі. У выніку вывучэння генаў сістэмы сакрэцыі III тыпу выяўлены гены, якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння трансгенных раслін, ўстойлівых да патагенаў. Адзін з генаў, hrpN, выкарыстаны для атрымання трансгенных раслін рапсу і бульбы. Атрыманыя расліны характарызаваліся высокай рэзістэнтнасцю да грыбных патагенаў. Метадалогія генетычнай інжынерыі выкарыстаная А. М. Еўтушэнкавым для атрымання прадуцэнтаў іншых прамысловых ферментаў. У сумесных праектах з Інстытут мікрабіялогіі АН Беларусі атрыманы бактэрыяльныя прадуцэнты ферментаў глюкозаізамеразы і фітазы. Прадуцэнты α-амілазы сканструяваны на аснове бактэрый B.subtilis кланаваных і мадыфікаваных шляхам сайт-спецыфічнага мутагенеза структурнага гена амілазы, дэтэрмінуецца сінтэз термастабільнага фермента з унікальнымі ўласцівасцямі. Актыўнасць прадуцэнтаў павышана шляхам інсерцыі ў храмасому множных копій гена амілаза.

Новым напрамкам даследаванняў кафедры пад кіраўніцтвам А. М. Еўтушэнкава з’яўляецца стварэнне трансгенных раслін з гаспадарча-каштоўнымі адзнакамі. На кафедры створаны унікальныя вектары для трансфармацыі раслін з генамі фітапатагенных бактэрый роду Pectobacterium: aroA (мадыфікаваны ген 5-енолпірувілшыкімат-3-фасфатсінтазы з бактэрый, вызначае ўстойлівасць да гліфасату), hrpN (ген бактэрый, ўстойлівасць да грыбных патагенаў). У сумесных даследаваннях з Інстытутам генетыкі НАН Беларусі гэтыя генетычныя канструкцыі выкарыстаны для атрымання трансгенных раслін рапсу, лёну і бульбы, якія характарызуюцца каштоўнымі прыкметамі.

На аснове геномных даследаванняў распрацаваны малекулярныя метады дыягностыкі найважнейшых фітопатагенных бактэрый, што дазволіла выявіць у Беларусі найбольш небяспечны патаген пладовых дрэў Erwinia amylovora і сумесна з інстытутамі пладаводства і аховы раслін распрацаваць рэкамендацыі па дыягностыцы патагена, метадам барацьбы і паспяховай лакалізацыі інфекцыі. Вынікі навуковых даследаванняў адлюстраваны ў 235 публікацыях. Атрыманы 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 2 патэнты Расійскай Федэрацыі і 1 патэнт Рэспублікі Беларусь.

А. М. Еўтушэнкаў у 1993—1995 гадах атрымаў Міжнародны навуковы грант для даследаванняў у Інстытуце біяхіміі і біяфізікі Польскай акадэміі навук у лабараторыі бактэрыяльнай генетыкі (кіраўнік — T. Klopotowski), у 1994—1995 гадах — двухгадовы даследчы грант фонду Сораса.

Еўтушэнкаў А. М. актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў. Ён падрыхтаваў 9 кандыдатаў біялагічных навук, у тым ліку 6 па спецыяльнасці «Малекулярная генетыка». 

З’яўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук». А. М. Еўтушэнкаў — член экспертных саветаў па дзяржаўных праграмах «Генетычная інжынерыя», «Новыя біятэхналогіі», «Фундаментальныя асновы біятэхналогіі».

Узнагароды Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Патэнты А. с. 1172266 СССР, МКИ4 С12 N 9/88, 1/20, 15/00, C12 R 1/18. Штамм Erwinia chrysanthemi ENA49-11 — продуцент внеклеточной пектатлиазы. Опубл. −1985; Бюл. № 8. .  А. с. 1171578 СССР, МКИ4 D 01 °C 1/04. Способ приготовления тресты из льняной соломы Опубл. 1985; Бюл. № 29. А. с. 1342025 СССР, МКИ4 C12 N 9/88, 1/20. Штамм бактерий Erwinia chrysanthemi ВКПМ В-2946 — продуцент внеклеточной; Опубл. −1987; Бюл. № 932. А. с. 1307845 СССР, МКИ4 С12 N 1/20. Способ культивирования бактерий рода Erwinia / Опубл. −1987; Бюл. № 461.  Пат. 2032740 Росийской Федерации, МКИ С 12 N 5/00, 5/00. Способ получения протопластов растений. Опубл. 10.04.95, Бюл. № 10. Пат. 2032741 Росийской Федерации, МКИ С 12 N 5/04, 5/00. Способ получения изолированных клеток. Опубл. 10.04.95, Бюл. № 10.  Пат.12214 РБ. Плазмида pET24bxylA, обеспечивающая синтез ксилозоизомеразы в клетках рекомбинантного штамма Escherichia coli БИМ В-427 Д, и рекомбинантный штамм штамма Escherichia coli БИМ В-427 Д- продуцент ксилозоизомеразы. Опубл. 2009 г.

Асноўныя працы V.E. Shevchik, A.N. Evtushenkov, H.V. Babitskaya and Y.K. Fomichev. Production of pectolytic enzymes from Erwinia grown on different carbon sources. World Journal of M~crobiology and Biolechnology, Vol 8, 1992, P.115-120 . Kachan, A.V., Evtushenkov, A.N. Thermostable mutant variants of Bacillus sp. 406 α-amylase generated by site-directed mutagenesis // Central European Journal of Biology — 2013. — Vol. 8, № 4. — P. 346—356. Characterization of a new ViI-like Erwinia amylovora bacteriophage phiEa2809. FEMS Microbiol Lett. 2015 Apr;362(7). pii: fnv031. doi: 10.1093/femsle/fnv031. Epub 2015 Feb. (в соавт.). Lagonenko A.L., Komardina V.S., Nikolaichik Y.A., Evtushenkov A.N. First Report of Erwinia amylovora Fire Blight in Belarus // J. Phytopathol. — 2008. — Vol. 156. № 10. P. 638—640. Aghabozorgy, S. Type III secretion system gene mutation effects on virulence of Erwinia atroseptica / S. Aghabozorgy, A. Evtushenkov // The Journal of Damghan University of Basic Sciences Iran — Vol.2 — № 1 — 2009 — P.59-64. Галиновский Д. В., Евтушенков А. Н. Экспрессия генов биосинтеза β-каротина в различных штаммах грамотрицательных бактерий. // Доклады Национальной академии наук Беларуси, 2009, Том 53, № 4. С. 88-91. Гузенко Е. В., Лемеш В. А., Сакович В. И., Орловская О. А., Николайчик Е. А., Присяжненко О. К., Евтушенков А. Н., Хотылева Л. В. Агробактериальная трансформация льна-долгунца генетической конструкцией с геном агоА, несущим устойчивость к гербициду глифосату. // Доклады НАН Беларуси. — 2010. — т.54, № 6. — с. 68-71. Lagonenko, A.L., Kudzina, I.V., Evtushenkov, A.N., Krugleevskiy, M.A., Kastritskaya, M.S. and Kukharchyk, N.V. 2011. SUSCEPTIBILITY OF BELARUSIAN APPLE AND PEAR CULTIVARS TO FIRE BLIGHT. Acta Hort. (ISHS) 896:363-366. Lagonenko, A.L., Kudzina, I.V. and Evtushenkov, A.N. 2011. GENETIC CHARACTERIZATION OF BELARUSIAN ERWINIA AMYLOVORA STRAINS. Acta Hort. (ISHS) 896:141-146. Lagonenko, A.L., Lagonenko, V.Y., Nikolaichik, Y.A. and Evtushenkov, A.N. 2011. DETECTION OF ERWINIA AMYLOVORA BY PCR WITH PRIMERS TO THE HRPN GENE. Acta Hort. (ISHS) 896:85-91. Николайчик Е. А., Присяжненко О. К., Кулик Е. В., Валентович Л. Н., Чжан Янь (КНР), Селезнева Ю. В., Евтушенков А. Н. От бактериальных генов — к трансгенным растениям // Вестник БГУ. Сер. 2. — 2011. — № 3. — С.69-73. Николайчик Е. А., Кулик Е. В., Бадалян О. А., Валентович Л. Н., Кузьмич С. В., Евтушенков А. Н. Роль рецепторподобной трансмембранной киназы растений семейства пасленовых во взаимодействии с фитопатогеном Pectobacterium carotovorum. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 1. — с. 106—112. А. В. Качан, А. Н. Евтушенков. Варианты α-амилазы штамма Bacillus sp. 406 с повышенной температурной стабильностью. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 2. — с. 72-77. О. В. Садовская, А. Л. Лагоненко, А. Н. Евтушенков. Характеристика нового т-подобного бактериофага Erwinia amylovora. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 3. — с. 83-87 . А. В. Качан, А. Н. Евтушенков. Клонирование гена термостабильной α-амилазы Bacillus sp. 1-15 // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. — 2012. — № 4. — С. 47-51.

Спасылкі Біяграфія на сайце БДУ Біяграфія на сайце біялагічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі