Шкардзя́нка — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 9 км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 ‰. Пачынаецца каля вёскі Стары Двор, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Лебяду за 1 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Васілішкі. Рэчышча на працягу 6,8 км (ад вытоку да аграгарадка Васілішкі) каналізаванае.

Літаратура

 — С. 376.

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Лебяды