БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова со статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску, Гродне і Магілёве ў 1990—2024 гадах.
Кароткая гісторыя БІППаводле старонкі сайта БІП «История» Заснаваны ў 1990 годзе як Мінская вышэйшая юрыдычная школа Саюза юрыстаў БССР. У 1991 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут правазнаўства (БІП) У 1993—1994 гг. заснаваны філіялы ў Магілёве, Гродне і БаранавічахНа 2017 г. філіял у Баранавічах не дзейнічаў невызначаны час. У 1995 г. заснаваны Беларускі тэхнікум бізнеса і права (сярэдняй спецыяльнай установы пры БІП). У 1996 г. адкрылася аспірантура У 1997 г. створаны эканоміка-прававы факультэт і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ФПК) У 1998 г. створаны Цэнтр прафарыентацыйнай працы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. У 2000 г. адкрыты новы корпус БІП ў Магілёве. У 2001 г. на правах факультэта БІП створана Польская вышэйшая гуманітарная школа. У 2002 г. створаны Цэнтр дыстанцыйнага навучання У 2005 г. пачаў выдавацца часопіс «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні». У 2006 г. ліквідавана Польская вышэйшая гуманітарная школа, на яе базе заснаваны факультэт псіхалогіі і паліталогіі У 2008 г. створаны факультэт міжнароднага права і юрыдычнай псіхалогіі У 2010 г. адкрыты новы корпус БІП ў Гродне, рэарганізацыя Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў якасці лінгвістычнага цэнтра пры ІнстытуцеКурсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше // deal.by. 2014 — адкрыццё магістратуры. 16 лістапада 2020 года БІП — Інстытут правазнаўства атрымаў статус універсітэта. З 30 жніўня 2024 — спыненне адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Факультэты Юрыдычны (вул. Кастрычніцкая, 5); Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2-і Пуцеправодны завулак, 1); Міжнароднага права (вул. Караля, 3); Эканоміка-прававыФакультеты // Сайт БІП (вул. Замкавая, 33).
Рэктары Сцяпан Фёдаравіч Сокал (1991—2004) Сяргей Аляксандравіч Самаль (2004—2012) Віктар Рыгоравіч Галаванаў Сяргей Іванавіч Раманюк
Спасылкі Афіцыйны сайт БІП Сайт філіяла ў Гродне Сайт філіяла ў Магілёве Старонка на abiturient.by
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Вуліца Караля (Мінск)
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Мінску