Ілір Мета (; нар. , Чаравода) — албанскі палітык, прэм’ер-міністр Албаніі з 1999 па 2002. Быў міністрам замежных спраў з 2002 па 2003 і зноў з 2009 па 2010, і з 2013 года — спікер парламента Албаніі. Таксама займаў пасады віцэ-прэм’ера і міністра эканомікі, гандлю і энергетыкі, у абодвух левых і правых урадах.

Як член Сацыялістычнай партыі Албаніі, Мета быў прэм’ер-міністрам з 1999 па 2002. Пасля ён заснаваў Сацыялістычны рух за інтэграцыю ў 2004 годзе і працягвае кіраваць партыяй. З 2009 па 2013, СРІ быў членам кіруючай кааліцыі з Дэмакратычнай партыяй.

Пасля парламенцкіх выбараў 2013, Ілір Мета быў абраны спікерам парламента 10 верасня 2013 года.

28 красавіка 2017 года быў абраны Прэзідэнтам Албаніі. За яго кандыдатуру прагаласавалі 87 дэпутатаў з 140. Уступленне на пасаду адбылося 24 ліпеня 2017 года.

Катэгорыя:Прэзідэнты Албаніі