Валянцін Міхайлавіч Цярэ́нцьеў (,  — ) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959). Прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).

Біяграфія В. М. Цярэнцьеў нарадзіўся ў горадзе Веліж (сучасны раённы цэнтр у Смаленскай вобласці Расіі). У 1936 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член КПСС з 1938 года. З 1946 года ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1951 г. вучоны сакратар прэзідыума АН БССР. У 1948 годзе пад кіраўніцтвам Ц. М. Годнева абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве». З 1954 г. загадчык лабараторыі, а з 1978 г. навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць В. М. Цярэнцьеў займаўся вывучэннем фізіялогіі жыўлення, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін, фізіялогіі збожжавых культур на тарфяных глебах, уплыву мікраэлементаў на фарміраванне механічнай тканкі раслін у сувязі з устойлівасцю да палягання, тэхналогіі вырошчвання гароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных глебаў.

Сярод апублікаваных прац: Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяных почвах — Мн., 1970. Полифосфаты и минеральное питание растений — Мн., 1978 (у сааўтарстве).

Літаратура  — С. 305. Ламан М. А. Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // — С. 196—197.

Спасылкі ТЕРЕНТЬЕВ Валентин Михайлович (1907—1983) // Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Батанікі СССР