Ваўчая́гада, Воўчнік (Daphne) — род кветкавых раслін сямейства ваўчаягадавых.

Апісанне Лістападныя ці вечназялёныя кусты або невялікія дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, на кароткіх чаранках. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка.

Пашырэнне Адрозніваецца каля 70 відаў (каля 100, 92Daphne // The Plant List). Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўднёва-Усходняй Азіі, Гімалаях, Іране. На тэрыторыі Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ; , трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах. У Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі інтрадукаваны і .

Значэнне і выкарыстанне Дэкаратыўныя, тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лекавыя (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя і інсектыцыдныя расліны. Плады і кара расліны ядавітыяСергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39, сок утрымлівае алкалоіды мезерэін і дафнін (дафнетаксін).

Літаратура

— С. 425.

Спасылкі

Daphne // The Plant List

Катэгорыя:Ваўчаягадавыя