Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма (нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў прафесійную кар’еру ў бразільскім клубе «Жувентуды». У 2004—2006 гадах выступаў у Партугаліі, пасля чаго на кароткі час вярнуўся ў Бразілію, каб потым перабрацца ў склад літоўскага «Каўнаса», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Літвы, у 2008 годзе стаў таксама найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У 2009 годзе перабраўся ў беларускі клуб МТЗ-РІПА (у наступным годзе змяніў назву на «Партызан»), які меў партнёрскія адносіны з «Каўнасам». Па выніках сезона 2010 года «Партызан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў сувязі з забаронай для легіянераў на выступ у Першай лізе Ледэсма быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Дынама», дзе стаў адным з лідараў каманды.
Па заканчэнні сезону 2011 года «Партызан» спыніў існаванне, і Рафаэл вярнуўся ў Літву, дзе ў сезоне 2012 забіў 20 галоў у чэмпіянаце ў складзе «Судувы». У сезоне 2013/14 гуляў на Кіпры за клуб «Этнікас», а ўлетку 2014 года перабраўся на Мальту, дзе ў складзе розных клубаў стаў чэмпіёнам, уладальнікам Кубка і Суперкубка Мальты.
У першай палове 2017 года выступаў у Латвіі за «Елгаву». У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск», з якім у выніку падпісаў кантрактЛедесма перешел в «Витебск». У складзе «Віцебска» стаў іграком асновы, у сезоне 2017 у 14 матчах забіў 5 галоў, пераважна ўдарамі са штрафных. У першай палове 2018 года заставаўся адным з лідараў каманды, спрыяў яе знаходжанню ўверсе турнірнай табліцы. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клубЛедесма покинул «Витебск».
У верасні 2018 года далучыўся да клуба «Сан-Гван» з другога дывізіёна МальтыРафаэл Ледесма променял «Витебск» на аутсайдера второго дивизиона …Мальты. У студзені 2019 года перайшоў у літоўскі «Панявежыс»Рафаэл Ледесма стал одноклубником белорусского полузащитника в литовском клубе, дзе гуляў да канца сезона 2019. У ліпені 2020 года зноў апынуўся на Мальце, папоўніўшы склад клуба «Араторы Юс», дзе і завяршыў кар’еру летам 20211 года.
Дасягненні Чэмпіён Літвы (2): 2006, 2007 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2008 Уладальнік Кубка Літвы: 2008 Чэмпіён Мальты: 2015/16 Бронзавы прызёр чэмпіянату Мальты: 2014/15 Уладальнік Кубка Мальты: 2015 Уладальнік Суперкубка Мальты: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Жувентуды Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміка Каімбра Катэгорыя:Ігракі ФК Эштрэла Амадора Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Этнікас Ахна Катэгорыя:Ігракі ФК Біркіркара Катэгорыя:Ігракі ФК Сліма Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Валета Катэгорыя:Ігракі ФК Гзіра Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Елгава Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Гван Катэгорыя:Ігракі ФК Панявежыс