Піке́лка, Піке́тка — рака ў Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).
Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Хамічы Мастоўскага раёна, упадае ў старыцу Свіслачы на паўднёвы захад ад вёскі Занявічы Гродзенскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (выток — 1 км вышэй вёскі Каленікі Гродзенскага раёна). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)